БЕЛ Ł РУС

Казахстан не прызнае «рэферэндумы» аб далучэнні ўкраінскіх абласцей да Расіі

26.09.2022 / 17:51

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў прадстаўнік казахстанскага МЗС Айбек Смадыяраў, передае Reuters.

«Што тычыцца правядзення самаабвешчанымі дзяржавамі «ЛНР» і «ДНР» і ваеннымі адміністрацыямі Запарожскай і Херсонскай абласцей рэферэндумаў аб далучэнні да Расіі, то Казахстан зыходзіць з прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў, іх суверэннай роўнасці і мірнага суіснавання», — заявіў Смадыяраў.

Ён таксама запэўніў, што яго краіна гатовая садзейнічаць наладжванню палітычнага дыялогу для падтрымання стабільнасці як на рэгіянальным, так і на глабальным узроўні.

Напярэдадні аб непрызнанні псеўдарэферэндумаў заявіла яшчэ адна блізкая да Расіі краіна — Сербія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула