БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцы брат жорстка збіў сястру за тое, што тая выліла чарку гарэлкі ў ракавіну. Колькі ў выніку даў суд?

27.09.2022 / 09:37

Nashaniva.com

Падчас п'янкі брата жанчына ўзяла са стала чарку і выліла гарэлку ў ракавіну, сказаўшы, што тут ён выпіваць не будзе.

Мужчына ўскочыў з-за стала і стаў душыць яе, пагражаючы забойствам. Далей нанёс ёй не менш за 20 удараў рукамі і нагамі па галаве, тулаве, руках і нагах. Цягаў за валасы і рукі, штурхаў, трымаў рукамі за галаву, ударыў яе не менш за 8 разоў галавой аб падлогу і ціснуў пальцамі на вочы.

У выніку суд прызначыў 2 гады ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула