БЕЛ Ł РУС

За ўдзел у пратэстах затрыманы жыхар Кобрына

27.09.2022 / 15:50

Nashaniva.com

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 42-гадовага Аляксандра Крэмера.

Паводле іх, мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых пратэстах, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама распаўсюджваў інфармацыю з іх. 

Сілавікі паведамляюць, што Аляксандру прызначылі 12 сутак арышту, але супраць яго можа быць распачата справа паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — мужчына нібыта дасылаў у чат бот Nexta нейкі фотаздымак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула