БЕЛ Ł РУС

КНДР адмаўляецца ад пабудовы камунізму

29.09.2009 / 16:31

Улады Паўночнай Карэі ўнеслі змены ў Канстытуцыю краіны. З яе знікла слова «камунізм».

Рашэнне пра выдаленне тэрміну з Канстытуцыі было прынята пасля таго, як кіраўніцтва краіны прыйшло да высновы, што ўвасобіць ідэі камунізму ў жыццё — вельмі няпроста задача.

Цяпер у Канстытуцыі КНДР указваецца, што прыярытэтнай задачай, што стаіць перад дзяржавай, з’яўляецца умацаванне ваеннай магутнасці і развіццё абароннай прамысловасці краіны. Прычым асабліва падкрэсліваецца, што «войска — перадусім».

Кім Чэн Ір называецца цяпер вярхоўным кіраўніком краіны.

Кім Чэн Ір дае цэнныя ўказанні вайскоўцам, 18 верасня 2009 г., фота daylife.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула