БЕЛ Ł РУС

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі стаў прадстаўніком дзяржавы ў Беларусбанку і Белінвестбанку

28.09.2022 / 09:01

Nashaniva.com

Намесніка кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Максіма Ермаловіча прызначылі прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» і «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк».

Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў.

Максім Ермаловіч быў міністрам фінансаў, улетку 2020 года яго прызначылі паслом у Вялікабрытаніі, але сёлета адклікалі ў Беларусь «у сувязі з шэрагам недружалюбных крокаў з боку Брытаніі». У жніўні 2022 года Ермаловіч стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула