БЕЛ Ł РУС

Брытанская выведка: Украіна актывізуе наступ, Расія ўмацоўвае абарону

28.09.2022 / 10:30

Nashaniva.com

Украінскія ўзброеныя сілы актывізуюць наступ на паўночным усходзе краіны. Расія пры гэтым падрыхтоўвае больш устойлівую абарону, бо ўкраінскі наступ можа пагражаць часткам Луганскай вобласці, паведамляе брытанская выведка.

Фота: Мінабароны РФ

Акрамя таго, брытанская выведка пазначае ў чарговай справаздачы, што ўкраінскія сілы павольна прасоўваюцца як мінімум на двух кірунках на ўсход ад рэк Аскол і Северскі Данец.

Працягваюцца цяжкія баі ў Херсонскай вобласці.

Паводле звестак брытанскай выведкі, Расія працягвае «зацятыя спробы» прасунуцца ў раёне Бахмута, нягледзячы на тое, што сутыкаецца з сур'ёзным ціскам на сваіх паўночных і паўднёвых флангах. Разведка адзначае, што за гэтым можа стаяць палітычны ціск, бо Расія выкарыстоўвае вайсковыя сілы, якія маглі б узмацніць іншыя яе баявыя флангі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула