БЕЛ Ł РУС

У Гданьску затрымалі беларуса, якога падазраюць у замаху на забойства бяздомнага

28.09.2022 / 12:18

Nashaniva.com

Супрацоўнікі паліцыі ўзялі пад варту 25-гадовага беларуса. Яго падазраюць у замаху на забойства 37-гадовага чалавека без пастаяннага месца жыхарства. Беларусу пагражае пажыццёвае зняволенне.

Фота: gdansk.policja.gov.pl

У мінулы чацвер у паліцыю паступіла паведамленне, што ў адным з пустых будынкаў знойдзены чалавек без прытомнасці. З цяжкімі траўмамі ён быў шпіталізаваны. Паліцыя высветліла, што пацярпелы быў моцна збіты.

Крыміналісты прыйшлі да высновы, што да злачынства можа мець дачыненне 25-гадовы беларус, які жыве ў Гданьску і не мае сталага месца жыхарства. Раніцай у пятніцу мужчыну затрымалі. Яму прад'явілі абвінавачанне ў замаху на забойства. Суд задаволіў хадайніцтва следства і змясціў яго пад варту на тры месяцы.

За замах на забойства яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула