БЕЛ Ł РУС

У Запарожжы пад абстрэл трапіла гуманітарная калона. Па даных украінскіх уладаў, загінулі 23 чалавекі

30.09.2022 / 09:47

Nashaniva.com

Раніцай 30 верасня расійскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар па гуманітарнай калоне на выездзе з горада Запарожжа, заявіў кіраўнік Запарожскай абласной адміністрацыі Аляксандр Старух.

Паводле яго, людзі стаялі ў чарзе для выезду на акупаваную тэрыторыю, каб забраць сваіх родных і прывезці дапамогу.

Вядома пра 23 загінулых і 28 параненых.

Прарасійскі кіраўнік акупаванай часткі Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў у сваім канале напісаў, што ўдары наносіліся па вайсковых аб’ектах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула