БЕЛ Ł РУС

У офісах сталіцы пацяплее. Сёння пачынаюць уключаць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках

4.10.2022 / 14:20

Nashaniva.com

З сённяшняга дня пачынаюць уключаць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, а таксама ў прамысловых і іншых арганізацыях. Адпаведнае рашэнне прынятае ў Мінгарвыканкаме, піша тэлеграм-канал ведамства.

У сталічных дзіцячых садах, школах і бальніцах пацяплела з 20 верасня, а ў кватэрах — з 28 верасня.

У гэтым годзе ацяпленне па краіне пачалі ўключаць у канцы верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула