БЕЛ Ł РУС

У Мінску на пажары загінулі мужчына і яго пяцігадовы сын

4.10.2022 / 18:12

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася сёння на праспекце газеты «Звязда». Бацька з сынам загінулі, яшчэ адно двухмесячнае дзіця шпіталізаванае.

Пажар пачаўся ў жылым пакоі. У іншым ратавальнікі знайшлі немаўля, а на падлозе ў кухні — бацьку і старэйшага брата без прытомнасці. Маці ў гэты час знаходзілася ў суседзяў.

Прычыны пажару высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула