БЕЛ Ł РУС

КДБ абнавіў спіс «тэрарыстаў». Туды дадалі журналіста Андрэя Пачобута і яшчэ чатырох чалавек

6.10.2022 / 10:38

Nashaniva.com

Палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута дадалі ў «тэрарыстычны спіс». Цяпер там 179 беларусаў.

Акрамя Пачобута, у «спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» дадалі яшчэ чатырох чалавек.

Гэта 37-гадовы Вячаслаў Курыльчык (абвінавачваецца паводле арт. 361 КК),

38-гадовы Дзмітрый Смаляроў (асуджаны паводле арт. 130 КК),

38-гадовы Максім Беляновіч (абвінавачваецца паводле арт. 130 КК),

35-гадовы палітвязень Яскевіч Анатоль (асуджаны паводле арт. 130 КК).

Цяпер у спісе «тэрарыстаў» 179 беларусаў, у іх ліку — лідары апазіцыі Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула