БЕЛ Ł РУС

Ecolines перастаў садзіць беларусаў на рэйсы ва Украіну

6.10.2022 / 13:38

Nashaniva.com

«Ecolines не пусціў мяне на аўтобус ва Украіну, бо беларуска», — напісала актывістка Паліна Бродзік у фэйсбуку.

Ілюстрацыйны здымак

Паводле яе, кіроўца патлумачыў ёй сваю адмову так: «Вас могуць памежнікі затрымаць, а мы не можам з-за вас трымаць увесь аўтобус».

«Да дупы пастаянны від на жыхарства, 7 гадоў жыцця, фоп, бізнэс, запрашэнне ад валанцёрскай арганізацыі», — абураецца Паліна.

Яшчэ да пачатку вайны ўкраінцы пачалі абмяжоўваць уезд ва Украіну для беларусаў. Цяпер жа гэта стала частай справай. Але пра адмову кіроўцы браць у аўтобус пасажыра-беларуса, якому пры гэтым прадалі квіток, у публічнай прасторы стала вядома ўпершыню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула