БЕЛ Ł РУС

«Я кожны дзень малюся, каб мая краіна спыніла гэтую вайну». Земфіра выступіла з антываенным заклікам на канцэрце на Кіпры

10.10.2022 / 08:36

Nashaniva.com

Расійская спявачка Земфіра выступіла з антываеннай прамовай на канцэрце ў Лімасоле 9 кастрычніка. Гэта быў першы канцэрт еўрапейскага тура ў падтрымку альбома «Borderline».

«Сёння 228-ы дзень вайны. 228-ы дзень пекла, якое стала рэальнасцю. Я ўвесь гэты час шмат думала, размаўляла з сабой пра гэта. Я не люблю і не ўмею казаць са сцэны. Але я кожны дзень малюся, каб гэтая вайна спынілася, каб мая краіна спыніла гэтую вайну», — заявіла спявачка і выканала песню «Не страляйце».

У дзень расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага Земфіра выступіла ў Маскве з першым сольным канцэртам за пяць гадоў. У той дзень на сайце і ў сацсетках выканаўцы з'явіўся надпіс «Не — вайне». Другі канцэрт у Маскве спявачка дала 26 лютага. Пасля гэтага яна пакінула Расію. 

У сакавіку Земфіра апублікавала кліп на песню «Не страляйце» з кадрамі вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула