БЕЛ Ł РУС

Ніл Гілевіч падпісаўся за беларускую мову

1.10.2009 / 12:59

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч паставіў подпіс пад зваротам да вышэйшых дзяржаўных органаў з патрабаваньнем фактычнай роўнасьці беларускай мовы з расейскай.

30 верасьня, у дзень народзінаў Ніла Гілевіча яго наведалі лідэры «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч і Наста Палажанка.

Яны падарылі спадару Гілевічу прэзэнтаваную ў верасьні кнігу «Маладафронтаўцы». Ніл Гілевіч сказаў, што «ўсьцешаны маладым пакаленьнем і бяз моладзі, якая моцна прагне зьменаў і змагаецца за іх, ягонае жыцьцё было б марным».

Ніл Гілевіч падпісаўся пад зваротам, які інцыяваў "Малады фронт" у межах кампаніі «За — беларускую мову!».

Паводле Зьмітра Дашкевіча, спадар Гілевіч зазначыў, што «палажэньні, выкладзеныя ў звароце -

фактычная роўнасьць беларускай мовы з расейскай і іншыя - гэта толькі мінімум, выкананьне якога мы мусім патрабаваць ад улады
».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула