БЕЛ Ł РУС

«Не працуюць, а сацпаслугі атрымліваюць, як усе. Несправядліва» — Лукашэнка зноў узяўся за «дармаедаў»

10.10.2022 / 14:16

Nashaniva.com

На нарадзе па пытаннях бяспекі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пры сустрэчы з эканамічным блокам закраналася таксама праблема «значнай колькасці дармаедаў, якія не жадаюць уладкоўвацца на працу».

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі плануецца прыняць меры для таго, каб зрабіць «больш справядлівай» сістэму аказання сацыяльных паслуг для грамадзян, якія працуюць, і тых, хто не працуе.

«Мы цяпер выпрацоўваем меры — што рабіць з імі. Правільна сказаў старшыня прафсаюзаў Міхаіл Сяргеевіч Орда: некалькі тысяч не працуюць, а сацыяльныя паслугі, у тым ліку адукацыі і асабліва аховы здароўя, яны атрымліваюць так, як усе. Гэта справядліва? Несправядліва», — мяркуе Лукашэнка.

Лукашэнка перакананы, што «ў аснове палітыкі Беларусі заўсёды была і застаецца канцэпцыя справядлівасці», яе ён будзе «прытрымлівацца і ў далейшым».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула