БЕЛ Ł РУС

СК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да стваральнікаў і ўдзельнікаў палка Каліноўскага

11.10.2022 / 10:16

Nashaniva.com

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ў дачыненні да кіраўнікоў і «ўжо ўстаноўленых удзельнікаў» палка беларускіх добраахвотнікаў, распачатая крымінальная справа паводле арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамляе СК.

Паводле СК, полк аб’ядноўвае «найбольш заўзятых прадстаўнікоў «радыкальнага міру», а таксама асоб, якія хаваюцца ад крымінальнага пераследу за здзяйсненне розных злачынстваў».

«Гэтыя фармаванні створаныя з мэтай аказання ўзброенага супраціўлення пры правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі і для наступнага ўзброенага захопу ўлады ў Рэспубліцы Беларусь», — піша СК.

Крымінальныя справы, паводле СК, таксама распачатыя ў дачыненні да «актыўных удзельнікаў радыкальных ячэек на тэрыторыі Беларусі, якія рабілі спробы ўваходжання ў склад «батальёна» і тых, хто «канспіратыўна ажыццяўляў злачынную дзейнасць па ўказанні кіраўнікоў неафашысцкай групоўкі», — не шкадуе ярлыкоў СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула