БЕЛ Ł РУС

Служба бяспекі Украіны прыйшла да аднаго з мітрапалітаў РПЦ

11.10.2022 / 16:31

Nashaniva.com

Служба бяспекі Украіны праводзіць ператрусы ў мітрапаліта Тульчынскага і Брацлаўскага УПЦ Маскоўскага патрыярхату Іанафана, піша «Украінская праўда».

Паводле прэс-службы структуры:

«Супрацоўнікі СБУ праводзяць следча-аператыўныя мерапрыемствы ў рамках крымінальнай вытворчасці, адкрытай па артыкуле 161 Крымінальнага кодэкса Украіны (парушэнне раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасці, рэлігійных перакананняў, інваліднасці і па іншых прыкметах)».

73-гадовы мітрапаліт Іанафан (свецкія імя і прозвішча Анатоль Ялецкіх) — ураджэнец Расіі, але ва Украіне служыць з 1987 года. З 1989 года кіраваў рознымі ўкраінскімі епархіямі, мітрапалітам (спачатку архіепіскапам) Тульчынскім і Брацлаўскім (мітраполія ахоплівае частку Вінніцкай вобласці) стаў у 2006 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула