На наступным тыдні НАТА правядзе вучэнні па ядзерным стрымліванні
Пра гэта заявіў генеральны сакратар вайсковага блока Енс Столтэнберг.
Паводле Столтэнберга, НАТА не бачыць прыкмет намеру Расіі прымяніць ядзерную зброю, але захоўвае пільнасць.
Перамога Расіі ў канфлікце ва Украіне, як адзначыў генсак НАТА, стане паражэннем НАТА, і гэтага дапусціць нельга. Тое ж, што мы бачылі ўчора (ракетныя ўдары па мірнай інфраструктуры Украіны), з'яўляецца прыкметай слабасці Расіі, бо Расія не прасоўваецца наперад на полі бою.