БЕЛ Ł РУС

У Ганцавічах у выніку ДТЗ моцна пацярпелі два школьнікі

1.10.2009 / 14:43

Дзеці з закрытымі чэрапна‑мазгавымі траўмамі, шматлікімі пераломамі, ударамі і драпінамі змешчаныя ў Ганцавіцкую бальніцу.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе абласной ДАІ Наталля Сахарчук, аварыя адбылася 30 верасня прыблізна ў 19.20 на вуліцы Будаўнікоў.

Аўтамабіль «Таёта‑Карола», якой кіраваў 41‑гадовы мужчына, учыніў наезд на двух хлопчыкаў дзевяці і васьмі гадоў, якія перабягалі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Школьнікі з закрытымі чэрапна‑мазгавымі траўмамі, шматлікімі пераломамі, ударамі і драпінамі змешчаны ў Ганцавіцкую бальніцу. Іх стан урачы ацэньваюць як стабільна цяжкі. Паводле факту ДТЗ праводзіцца праверка.

З пачатку года на дарогах Брэсцкай вобласці адбылося 71 ДТЗ з удзелам дзяцей. Пяць з іх загінулі і 71 — атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула