БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Нідэрландаў

2.10.2009 / 09:11

МБ

Лідэр Руху «За Свабоду» наведвае Галандыю для ўдзелу ў Сусветным форуме праваабаронцаў.

Лідэр Руху «За Свабоду» распавёў кіраўніку МЗС Максіму Верхагену пра сітуацыю ў Беларусі, арганізацыю Беларускага Еўрапейскага Форуму, а таксама чарговы раз узняў пытанне зніжэння цэнаў шэнгенскіх візаў для беларусаў.

Мілінкевіч наведвае Галандыю для ўдзелу ў Сусветным форуме праваабаронцаў.

Пасля асабістай сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з Максімам Верхагенам быў арганізаваны круглы стол. У ім удзельнічала 20 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі нідэрландскага знешнепалітычнага ведамства і няўрадавых арганізацый, што працуюць з Беларуссю. У сустрэчах Мілінкевіча з прадстаўнікамі палітычных колаў Галандыі ўдзельнічаў і сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец .

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула