БЕЛ Ł РУС

«Манрэаль» і «Каларада» пачалі з перамогаў

2.10.2009 / 09:50

АГ

Стартаваў 92‑гі сезон Нацыянальнай хакейнай лігі.

1 кастрычніка стартаваў 92‑гі сезон Нацыянальнай хакейнай лігі.

Сёлета ў НХЛ выступаюць трое беларусаў: Руслан Салей гуляе за «Каларада Эвенланш», Міхаіл Грабоўскі — за «Таронта Мэйпл Ліўз», Андрэй Касціцын — за «Манрэаль Канадыенс».

Cезон стартаваў з супрацьстаяння «Таронта» — «Манрэаль». Манрэаль перамог у овертайме з лікам 4:3 (лік па перыядах 1:1, 1:1, 1:1, 1:0).

Міхаіл Грабоўскі зарабіў адзін бал, ён асіставаў на 11‑й хвіліне Аляксею Панікароўскаму, калі той закінуў шайбу. На лядовай пляцоўцы Грабоўскі правёў 20 хвілін 14 секундаў. Андрэй Касціцын — 18 хвілін 11 секундаў.

«Каларада» дома перамагло «Сан‑Хасэ» — 5:2. Руслан Салей удзелу ў матчы не браў.

***

Наступны матч «Каларада» згуляе супраць «Ванкувера», «Манрэаль» сустрэнецца з «Бафала», а «Таронта» — з «Вашынгтонам». Матчы пройдуць 3 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула