У Бруселі з'явіцца Місія дэмакратычнай Беларусі
Урад Фландрыі сёння перадаў Святлане Ціханоўскай будынак у Бруселі, дзе з гэтага часу будзе працаваць Місія дэмакратычнай Беларусі. Ціханоўская падпісала неабходныя паперы і атрымала ключы ад памяшкання, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».
Уладзімір Астапенка
Сёння ўжо ў гэтым памяшканні адбылося і першае мерапрыемства — сустрэча з дыяспарай. Але ўвогуле пакуль што памяшканне закрытае для наведванняў — адкрыццё адбудзецца ў найбліжэйшы месяц-два.
Кіраваць офісам прызначаны Уладзімір Астапенка, намеснік прадстаўніка па міжнародных адносінах Аб'яднанага пераходнага кабінета і адзін з кіраўнікоў Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення.