БЕЛ Ł РУС

Матч БАТЭ — «Нафтан» перанесены на панядзелак

2.10.2009 / 10:29

АГ

Матч 22‑гу туру чэмпіянату Беларусі па футболе паміж барысаўскім БАТЭ і наваполацкім «Нафтанам» перанесены з нядзелі, 4 кастрычніка, на панядзелак 5 кастрычніка.

Пра гэта НН паведаміў прэс‑аташэ барысаўскага клуба Сяргей Дашкевіч.

БАТЭ скарыстаўся рэгламентам нацыянальнага чэмпіянату, калі з прычыны еўракубкавага матчу гульню можна пасунуць на дзень наперад.

Так, напрыклад, адбылося пасля матчу 27 жніўня «Літэкс» — БАТЭ, калі гульня з мінскім «Дынама» была перанесена таксама з нядзелі на панядзелак.

Астатнія шэсць матчаў 22‑га туру пройдуць у нядзелю. Мінскае «Дынама» ў сталіцы згуляе з «Шахцёрам».

Дарэчы, матчы двух супернікаў БАТЭ таксама перанесеныя на панядзелак. АЕК у гасцях згуляе супраць «Ксанці», а «Бенфіка» — супраць «Пасуш Ферэйра». У нядзелю «Эвертан» прыме «Сток Сіці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула