Беларусь супраць «Газпрому», так рэкламуюць матч «Дынама» — СКА
Менавіта так рэкламуецца сённяшні матч Кантынентальнай хакейнай лігі паміж мінскім «Дынама» і СКА (Санкт‑Пецярбург).
Нагадаем, што ў першым матчу сезона «Дынама» прайграла ў гасцях СКА з лікам 0:2.
Матч «Дынама» — СКА пройдзе сёння, 2 кастрычніка, у мінскім Палацы спорту. Пачатак а 19:00.
У нядзелю «Дынама» згуляе з «Северсталлю». Пачатак а 17‑й.
Пасля васьмі гульняў падапечныя Глена Хэнлана маюць у КХЛ усяго восем пунктаў (дзве чыстыя перамогі, адна перамога ў овертайме, чатыры паразы). Гэта дваццаты вынік з усіх 24-х каманд, і 11-ты ў Заходняй канферэнцыі.
Дарэчы, ад сёння Белтелэрадыёкампанія будзе паказваць усе хатнія матчы «Дынама» ў жывым эфіры.