БЕЛ Ł РУС

З лесу скралi ўрадлiвы слой глебы

2.10.2009 / 11:37

Супрацоўнiкi Столiнскай мiжрайiнспекцыi ва ўрочышчы «Сiмонаў лес» Столiнскага раёна выявiлi факт несанкцыянаванага зняцця ляснога ўрадлiвага слою глебы.

У здзяйсненнi гэтага парушэння падазраюцца дзве фермерскiя гаспадаркi. У вынiку замераў, праведзеных землеўпарадкавальнай службай раёна, вызначана, што знiшчаны ўрадлiвы слой лясной глебы на плошчы 3,4 тысячы квадратных метраў i 2,7 тысячы квадратных метраў. Урон, як паведамiлi ў Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры ррэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, што быў нанесены гэтымi гаспадаркамi, склаў 3388 i 2711 базавых велiчынь адпаведна, што квалiфiкуецца ў асаблiва буйным памеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула