БЕЛ Ł РУС

28 верасня мабілізаваліся, а ўжо 8 кастрычніка загінулі

14.10.2022 / 21:30

Nashaniva.com

На расійскіх мабілізаваных ужо ідуць «пахаронкі», хоць з часу абвяшчэння мабілізацыі не прайшло і месяца. Афіцыйна паведамілі пра гібель іх сваякоў сем'ям трох мабілізаваных з горада Кодзінска, а таксама Кежамскага і Багучанскага раёнаў Краснаярскага края. 

Смерць 32-, 40— і 42-гадовага мужчын афіцыйна пацверджаная, сваякі загінулых атрымалі пахаванні 14 кастрычніка з рук мясцовага ваенкама.

Яшчэ некалькі сем'яў з Кодзінска ўжо 10 дзён нічога не чулі пра сваіх мабілізаваных сваякоў.

Вядома, што мужчыны загінулі 8 кастрычніка, а прызваныя былі 28 верасня, усяго за дзесяць дзён да таго. Гэта сведчыць пра тое, што іх кінулі ў бой фактычна без усялякай сур'ёзнай падрыхтоўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула