БЕЛ Ł РУС

Гіркін нібыта паехаў ваяваць, за ўзяцце яго ў палон абяцаюць вялікія грошы

16.10.2022 / 09:22

Nashaniva.com

Карыстальнікі інтэрнэту звярнулі ўвагу, што звычайна актыўны былы «міністр абароны ДНР» Ігар Гіркін знік з публічнай прасторы. 

Жонка Гіркіна Міраслава Рагінская апублікавала іх сумеснае фота, дзе сепаратыст апрануты ў вайсковую форму. Яна дадала, з ім усё добра і ён хутка выйдзе на сувязь.

Пасля гэтага ўкраінскі актывіст Сяргей Сцярненка напісаў, што дасць з асабістых зберажэнняў 10 тысяч даляраў таму, хто возьме Гіркіна ў палон.

Да Сцярненкі далучыліся лідар гурта «Антітіла» Тарас Таполя, вайсковец і пісьменнік Валерый Маркус, тэнісіст Сяргей Стахоўскі і старшыня Луганскай абладміністрацыі Сяргей Гайдай — кожны таксама па 10 тысяч даляраў.

Такім чынам, па стане на ранак нядзелі за жывога палоннага Гіркіна абяцаюць 50 тысяч даляраў.

«Адчуваю, што нам у багажніку яго могуць прывезці бураты», — падсумаваў Сцярненка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула