БЕЛ Ł РУС

Лідары ​​Еўрасаюза абвесцяць пра магчымыя новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

16.10.2022 / 23:25

Nashaniva.com

Чакаецца, што на наступным тыдні лідары ​​ЭС заявяць пра магчымасць новых санкцый супраць Беларусі за дапамогу Расіі ў вайне ва Украіне. Такое палажэнне было ўключана ў праект заключэнняў двухдзённага саміту, які распачнецца ў чацвер. З ім пазнаёмілася брусельская карэспандэнтка Польскага радыё, паведамляе Радыё Свабода.

Лідары 27 краін заклічуць мінскі рэжым спыніць падтрымку расійскіх вайскоўцаў і не дазваляць ім выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для нападаў на Украіну.

— Беларускі рэжым павінен цалкам выконваць свае абавязальніцтвы ў рамках міжнароднага права. Еўрасаюз гатовы дзейнічаць хутка і пры неабходнасці ўвесці санкцыі — гаворыцца ў вытрымцы з заключэнняў, падрыхтаваных да саміту ЕС.

Пра дэталі новых санкцый пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула