БЕЛ Ł РУС

Пару мінчукоў, якія нібыта перадавалі даныя сілавікоў у ЧКБ, адправілі на «суткі»

17.10.2022 / 13:24

Nashaniva.com

Рамана Цыганкова і Марыю Яшчанку затрымалі 11 кастрычніка, нагадвае «Вясна».

На «пакаяльным відэа» хлопец казаў, што на відэа з адной з акцыі сярод сілавікоў ён пазнаў свайго аднакласніка і адправіў ягоныя даныя ў бот «Чорнай кнігі». Акрамя таго, яны сказалі, што ўдзельнічалі ў «несанкцыянаваных мітынгах» і пакідалі «негатыўныя каментары» супраць сілавікоў.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 13 кастрычніка над імі адбыўся суд. Рамана і Марыю арыштавалі на 14 сутак кожнага, але па якім артыкуле — невядома.

Супраць абодвух маладзёнаў, якія маюць сур’ёзныя хранічныя захворванні, узбуджаная крымінальная справа. Пакуль невядома, у чым іх абвінавачваюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула