БЕЛ Ł РУС

У Ейску Краснадарскага края вайсковы самалёт упаў на жылыя дамы

17.10.2022 / 18:57

Nashaniva.com

Пра гэта з фота і відэа паведамляюць расійскія СМІ і тэлеграм-каналы. Гаворка ідзе пра вайсковы самалёт Су-34, пілот з якога паспеў катапультавацца.

Расійскі самалёт Су-34 з боекамплектам на борце абрынуўся ля жылога дома 20/1 на Камуністычнай вуліцы ў Ейску. Пасля гэтага загарэлася самалётнае паліва, агонь перакінуўся на будынак, а на месцы крушэння знішчальніка пачалася дэтанацыя боекамплекта.

Па звестках Мінабароны Расіі, Су-34 упаў пры наборы вышыні падчас «навучальнага палёту». Прычынай катастрофы стала загаранне аднаго з рухавікоў.

З афіцыйнага паведамлення Мінабароны вынікае, што лётчыкі паспелі катапультавацца і далажыць аб тым, што адбылося.

З-за дэтанацыі боекамплекту пажарнікі не адразу змаглі наблізіцца да падпаленага будынка. Зараз агнём ахоплена каля дзвюх тысяч квадратных метраў, пашкоджана як мінімум 15 кватэр.

Пра ахвяраў і пацярпелых пакуль інфармацыі няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула