БЕЛ Ł РУС

Гурт «РСП» запісаў новы сінгл пра падарожжа ў часе

18.10.2022 / 16:12

Nashaniva.com

Гурт «Разбітае сэрца пацана» выпускае сінгл «Ровар». Гэта класічнае для яго зліццё беларускага року і сумнай іроніі аб навакольным свеце. 

Свет у 2022 годзе — даволі страшнае і суровае месца. Таму і песня «Ровар» — пра тое, як цяпер усе бягуць у розныя бакі, але насамрэч хочуць не атрымаць той самы запаветны «шэнген», а сесці на любімы ровар з дзяцінства і перамясціцца ў не такое далёкае, але як быццам назаўжды забытае мінулае.

Слухаць тут.

Трэк гучыць як гатовы канцэртны хіт для ўсіх беларусаў-экспатаў. 

«Разбiтае сэрца пацана» — мінскі рок-гурт, створаны яшчэ ў канцы дзевяностых. У лютым 2022 года яны выпусцілі альбом «ШансOff», запісаны па матывах адміністрацыйнага арышту гурта ў Беларусі ў 2021 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула