БЕЛ Ł РУС

«Вайна не стане карацейшай». Міністр абароны Літвы — пра прыбыццё расійскіх вайскоўцаў у Беларусь

19.10.2022 / 08:30

Nashaniva.com

Арвідас Анушаўскас у фэйсбуку пракаментаваў апошнія ваенныя навіны, сярод іх — разгортванне «рэгіянальнай групоўкі войскаў» у Беларусі.

«Міністэрства абароны Беларусі абвясціла, што ў рамках рэгіянальнай вайсковай групоўкі з Расіі прыбудуць 9000 вайскоўцаў, каля 170 танкаў і да 100 гармат і мінамётаў. Але вываз танкаў з беларускіх рэзерваў і замена іх расійскімі — гэта нейкі дысананс. Падобна, што часткова мабілізаваных прывязуць вучыцца на беларускія вайсковыя палігоны і навучальныя цэнтры. Гэта значыць толькі адно — працягласць вайны не становіцца карацейшай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула