БЕЛ Ł РУС

БЧ мяняе дызайн білетаў ФОТАФАКТ

20.10.2022 / 10:24

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка пераходзіць на новую тэхналогію афармлення білетаў, таму зменіцца знешні выгляд праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнэс-класа.

Білеты будуць друкавацца на шчыльнай тэрмапаперы. Праязны дакумент абаронены двухмерным кодам, таксама на ім маецца індывідуальны шыфр. Па жаданні пасажыра білет можна аформіць на беларускай мове.

Новая форма білетаў будзе распаўсюджвацца паступова. Пачнуць з вакзалаў Брэста, Магілёва, Асіповічаў і Пінска.

У пераходны перыяд будуць выкарыстоўваць як новую форму, так і бланкі дзейнага ўзору. У міжнародным злучэнні нічога не зменіцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула