БЕЛ Ł РУС

Супраць Навальнага распачалі новую крыміналку

20.10.2022 / 18:18

Nashaniva.com

Пра завядзенне новай крымінальнай справы на Аляксея Навальнага паведамілі ў сацсетках палітыка ад ягонага імя.

Па словах палітыка, справа заведзеная ў сувязі з тым, што ён:

Следства лічыць экстрэмісцкімі, у прыватнасці, матэрыялы юцюб-канала «Папулярная палітыка», які вядуць паплечнікі Навальнага.

Адвакаты, па словах Навальнага, падлічылі, што па сукупнасці ўсіх гэтых артыкулаў яму могуць налічыць яшчэ гадоў з 30 зняволення. 

22 сакавіка гэтага года Ляфортаўскі суд Масквы прыгаварыў Аляксея Навальнага да дзевяці гадоў калоніі строгага рэжыму па абвінавачванні ў махлярстве і непавазе да суда.

У чэрвені 2022 года Навальнага этапавалі ў калонію строгага рэжыму №6 у пасёлку Мелехава Уладзімірскай вобласці. Там яго адправілі ў адзін атрад з асуджанымі за забойствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула