БЕЛ Ł РУС

У Гродне затрымалі супрацоўніка хуткай дапамогі Артура Хлуса

23.10.2022 / 13:19

Nashaniva.com

Вядома, што хлопец вучыцца ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце і паралельна працуе на «хуткай», піша «Вясна».

На распаўсюджаным сілавікамі відэа Хлус «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога» і закліках да масавых беспарадкаў. 

Аднак трэба ўлічваць, што ў такіх выпадках сілавікі дзеля запалохвання насельніцтва часта распаўсюджваюць заведама хлуслівую інфармацыю пра прычыны затрымання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула