БЕЛ Ł РУС

Борыс Джонсан не вернецца на пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі

24.10.2022 / 07:36

Nashaniva.com

Ён адмовіўся ад вылучэння сваёй кандыдатуры на пасаду лідара Кансерватыўнай партыі. Гэта азначае, што наступным прэм'ерам Вялікабрытаніі хутчэй за ўсё будзе Рышы Сунак, піша Еўраньюс.

Рышы Сунак і Борыс Джонсан

Джонсан, які займаў пасаду прэм'ера да пачатку верасня, заявіў, што ў яго была неабходная падтрымка 100 членаў кансерватыўнай фракцыі ў Палаце грамад, але для вяртання «час непрыдатны». Ён патлумачыў гэта тым, што ў партыі ў яго шмат апанентаў, а без адзінства ў шэрагах фракцыі эфектыўна кіраваць краінай немагчыма.

У барацьбе за пасаду лідара партыі застаюцца Рышы Сунак, які быў міністрам фінансаў з лютага 2020 да ліпеня 2022 года, і Пені Мордэнт, якой, хутчэй за ўсё, не хапае неабходнай колькасці намінацый — на вечар нядзелі яе публічна падтрымлівалі 25 чалавек.

Калі да 14:00 па мясцовым часе ў панядзелак ніхто, акрамя Сунака, не набярэ мінімум 100 намінацый дэпутатаў, то ён стане лідарам партыі аўтаматычна, а з пятніцы зменіць Ліз Трас, якая падала ў адстаўку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула