БЕЛ Ł РУС

У Літве затрымалі беларускія цыгарэты на 260 тысяч еўра

24.10.2022 / 15:54

Nashaniva.com

19 кастрычніка ў Літве перахапілі дзве партыі беларускіх цыгарэт на агульную суму больш за 260 тысяч еўра, паведамляе Reform.by.

Першую партыю знайшлі ў мікрааўтобусе, які заязджаў у Літву праз пункт пропуску «Мядзінінкай». Цыгарэты былі схаваныя ў схованках e падлозе, сценах і столі. Каб іх выцягнуць, прыйшлося значна разабраць аўтобус. Было канфіскавана 15 тысяч пачкаў цыгарэт NZ Gold, Minsk Superslim і Fest, паведамляе літоўская мытня.

У той жа дзень амаль 70 тысяч пачкаў цыгарэт знайшлі ў грузавым аўтамабілі, які заязджаў у Літву праз пункт пропуску «Шальчынінкай». Кіроўца-літовец заявіў, што не вязе грузу, але цыгарэты знайшлі ў пярэдняй сценцы паўпрычэпа.

У абодвух выпадках пачатыя расследаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула