БЕЛ Ł РУС

Сябраў АГП пачнуць судзіць 1 лістапада

24.10.2022 / 18:53

Nashaniva.com

Праваабаронцам стала вядома, што працэс над сябрамі АГП пачнецца 1 лістапада ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Справу супраць палітвязняў будзе разглядаць суддзя Анастасія Кулік, піша «Вясна».

Лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аксану Аляксееву, Мікалая Казлова і Антаніну Кавалёву затрымалі 27 ліпеня. Ім выставілі абвінавачванні паводле арт. 342 КК (актыўны удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Пазней стала вядома, што Казлова пасля затрымання збівалі на Акрэсціна і на «Валадарку» яго прывезлі з «сінімі нагамі». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула