БЕЛ Ł РУС

Аварыйная пасадка ў мінскім аэрапорце

5.10.2009 / 09:45

Самалёт А‑320 авіякампаніі «Аэрафлот» 4 кастрычніка зрабіў аварыйную пасадку ў нацыянальным аэрапорце «Мінск».

«Каля 16.00 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» зрабіў аварыйную пасадку аэробус А‑320 кампаніі «Аэрафлот», які ляцеў па маршруце Прага — Масква», — паведамілі ў мінскім аэрапорце.

Самалёт вымушана сеў у Мінску з прычыны памылковай спрацоўкі сігналізацыі аб адкрыцці дзвярэй. «А‑320 паспяхова прызямліўся, пацярпелых няма», — паведамілі ў аэрапорце.

Пасажыры вылецелі ў Маскву рэзервным самалётам у 22.21.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула