БЕЛ Ł РУС

Бацька палітвязня падзяліўся новым спосабам адпраўляць лісты ў турмы і калоніі

25.10.2022 / 16:6

Nashaniva.com

Бацька палітвязня Максіма Знака падзяліўся сваім спосабам ліставання з вязнямі.

Максім Знак быў асуджаны на 10 гадоў зняволення

«Калі Вы набіраеце свае лісты на камп'ютары, а не пішаце ад рукі, то вельмі зручна карыстацца сэрвісам ад Белпошты. Для таго, каб сэрвіс пачаў працаваць, вам трэба зайсці ў любое паштовае аддзяленне Белпошты і атрымаць лагін і пароль (трэба ім паказаць свой пашпарт).

Кошт аднога ліста на сённяшні дзень — 79 капеек, але вам не трэба купляць канверт, друкаваць ліст, ісці да паштовай скрынкі. Зразумела, што ў свой ліст вы можаце дадаваць фота ды малюнкі.

Ваш ліст будзе раздрукаваны на тым паштовым аддзяленні, дзе абслугоўваецца ПК ці іншая турма, звычайна ў гэты ж самы дзень. 

Зразумела, гэты лайфхак не дазваляе пераслаць вязню чысты канверт, папырскаць ліст нейкай парфумай, напісаць нешта патаемна нябачным чарнілам», — піша Аляксандр Знак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула