БЕЛ Ł РУС

На Магілёўшчыне замест «Белсаюздрукаў» масава ставяць «Табакеркі»

25.10.2022 / 18:36

Nashaniva.com

Следам за абласным цэнтрам па ўсёй магілёўскай глыбінцы адбываецца змена манапаліста ў галіне дробнага гандлю, адзначае выданне Магілёў.Media. Днямі чарговы тытунёвы кіёск з’явіўся ў Крычаве ў раёне гарадской аўтастанцыі — і гэта пры тым, што іншая «Табакерка» размешчаная там жа ўсяго за некалькі дзясяткаў метраў. 

З’яўленне новага прыпынка з кіёскам па продажу тытунёвай прадукцы адбылося на фоне закрыцця па ўсяму Крычаву шапікаў нядаўна збанкрутаванага магілёўскага «Белсаюздрук».

Прытым у Крычаве, як адзначае выданне, «Табакеркі» ёсць і ў іншых месцах па ўсім горадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула