БЕЛ Ł РУС

Прызналі «экстрэмісцкім» Youtube-канал «Вольнага хору»

25.10.2022 / 19:45

Nashaniva.com

Адпаведнае рашэнне прынятае 24 кастрычніка судом Ленінскага раёна Брэста, паведамляе «Вясна».

Сёння таксама стала вядома, што да Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў дадаліся дзіцячая кніга «Балада пра маленькi буксiр» нобелеўскага лаўрэата Іосіфа Бродскага, выдадзеная ў выдавецтве «Янушкевiч» у гэтым годзе, і папулярнае выданне «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi» аўтарства Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава.

Адпаведнае рашэнне прынята 18 кастрычніка судом Цэнтральнага раёна Мінска.

Чытайце таксама:

Выдавец Бродскага патлумачыў, чаму «Баладу пра маленькі буксір» прызналі экстрэмісцкай

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» дзіцячую кнігу Іосіфа Бродскага і выданне «Айчына. Маляўнічая гісторыя»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула