БЕЛ Ł РУС

«Дэнацыфікацыя» правалілася. У Расіі заклікалі да «дэсатанізацыі» Украіны

26.10.2022 / 09:33

Nashaniva.com

Памочнік сакратара Рады бяспекі Расіі Аляксей Паўлаў у размове з «Аргументамі і фактамі» заклікаў да «дэсатанізацыі» Украіны падчас вайны.

Паўлаў патлумачыў, што з 1990-х гадоў ва Украіне множылася колькасць прыхільнікаў рэлігійных сект, штуршком для развіцця якіх стала змена ўлады ў 2014 годзе.

Іх мэтай стала «перафарматаванне розумаў» украінцаў і забарона «сапраўдных каштоўнасцяў» праваслаўя, ісламу ды іудаізму.

«Выкарыстоўваючы сеткавыя маніпуляцыі і псіхатэхналогіі, новыя ўлады ператварылі Украіну з дзяржавы ў таталітарную гіперсекту», — сцвярджае Паўлаў.

Усе гэтыя сцвярджэнні Паўлава — хлуслівыя і маюць на мэце апраўдаць крывавую імперыялістычную вайну, якую Расія вядзе ва Украіне. Насамрэч колькасць прыхільнікаў сектаў ва Украіне не большая, чым у іншых краінах, у тым ліку Расіі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула