БЕЛ Ł РУС

Урад скарэктаваў пастанову аб рэгуляванні цэн

27.10.2022 / 08:26

Nashaniva.com

Урад скарэкціраваў асобныя нормы пастановы №713 пра дзяржрэгуляванне цэн на тавары спажывецкага кошыка, паведамляе прэс-служба ўрада.

Новай пастановай:

— удакладнены парадак правядзення пераацэнкі і даацэнкі рэшткаў спажывецкіх тавараў імпарцёрамі і суб'ектамі аптовага і рознічнага гандлю,

— устаноўлены парадак аднясення расходаў імпарцёраў і суб'ектаў аптовага і рознічнага гандлю па фасоўцы спажывецкіх тавараў,

— канкрэтызаваны асобныя таварныя пазіцыі, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн.

Плануецца, што з дадатковым тлумачэннем выступіць яшчэ Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

На мінулым тыдні пастановай №713 уведзена рэгуляванне цэн на 370 таварных пазіцый, якія ахопліваюць 90% тавараў. Для павышэння цэн на іх патрабавалася ўзгадненне дзяржорганаў, забараняліся бартарныя здзелкі без дазволу і г. д.

Чытайце таксама:

Урад зацвердзіў новую сістэму рэгулявання цэн — як на беларускае, так і на імпарт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула