БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру ў Осла

27.10.2022 / 09:21

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру ў Осла. Пра гэта паведаміў «Позірку» дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.

Цырымонія адбудзецца 10 снежня. 

Сёлета Нобелеўская прэмія міру падзелена паміж беларускім праваабаронцам, палітвязнем Алесем Бяляцкім, украінскім Цэнтрам грамадзянскіх свабод і расійскім праваабарончым таварыствам «Мемарыял».

Нобелеўскі фонд праз уварванне РФ ва Украіну не запрасіў у гэтым годзе паслоў Беларусі і Расіі ў Швецыі на ўручэнне прэмій, а запрасіў Святлану Ціханоўскую.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула