БЕЛ Ł РУС

Затрыманы супрацоўнік банка Віктар Грынько. Яго абвінавачваюць у закліках да санкцый

27.10.2022 / 10:9

Nashaniva.com

21 кастрычніка ў Мінску пасля ператрусу затрыманы супрацоўнік банка БелВЭБ Віктар Грынько.

Прычынай затрымання магла стаць ягоная пратэсная дзейнасць супраць вайны ва Украіне, паведамляе «Вясна».

Віктара арыштавалі на 10 сутак, аднак яму інкрымінуецца і крымінальны артыкул 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

«Падчас ператрусу ў кватэры была падкінута пратэсная сімволіка і парнаграфічныя матэрыялы», — паведамляюць блізкія мужчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула