БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне знойдзена яшчэ адно масавае пахаванне

27.10.2022 / 15:37

Nashaniva.com

У магіле знаходзіцца 17 цел.

Фота: Нацпаліцыі

У Бароўскім раёне Харкаўшчыны знайшлі яшчэ адно масавае пахаванне, у якім прынамсі 17 цел мірных людзей і вайскоўцаў, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Нацыянальная паліцыя Украіны.

«Жыхары распавялі следству, што акупанты збіралі целы загінулых па ўсім раёне. 13 красавіка прывезлі на двух грузавіках, экскаватарам выкапалі яміну глыбінёй да 3 метраў і ўсе целы скінулі туды. Затым месца пахавання зраўнялі танкамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Усе выяўленыя целы будуць накіраваныя на судова-медыцынскую экспертызу для ўстанаўлення прычын смерці, паведаміла паліцэйскае ведамства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула