БЕЛ Ł РУС

Расійская прапагандыстка загінула ў Крыме ад «шалёнай кулі»

28.10.2022 / 18:54

Nashaniva.com

Кіраўніца падраздзялення агенцтва «Россия сегодня» ў акупаваным Сімферопалі Святлана Бабаева загінула ў Крыме ў выніку «няшчаснага выпадку», паведамляюць «РІА Навіны».

Паводле звестак інфармагенцтва, журналістка загінула на вучэбна-трэніровачным палігоне ў Крыме. З Бабаевай адбыўся нейкі няшчасны выпадак падчас заняткаў ваенна-спартыўнай стральбой. Як напісаў гендырэктар «России сегодня» Дзмітрый Кісялёў, «шалёная куля».

Святлана Бабаева два гады была кіраўніком прадстаўніцтва «РІА Навіны» ў Вялікабрытаніі, а затым займала аналагічную пасаду ў ЗША. З 2013 па 2016 год яна была галоўнай рэдактаркай «Газеты.ру», а пасля пайшла працаваць у «Россия сегодня».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула