БЕЛ Ł РУС

Валерыю Чарнаморцаву перавялі ў СІЗА

29.10.2022 / 14:44

Nashaniva.com

Даследчыца і экскурсавод Валерыя Чарнаморцава, затрыманая 18 кастрычніка, не выйшла на волю пасля 10 сутак арышту.

Яна была пераведзеная ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Па якім артыкуле ёй выстаўленыя абвінавачванні, пакуль невядома. 6 лістапада Валерыя будзе святкаваць свой дзень нараджэння.

Павіншаваць яе можна лістом, тэлеграмай або грашовым пераводам на адрас:

Чарнаморцава Валерыя Віктараўна, СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220050.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула