БЕЛ Ł РУС

Кіраўніца «Беллегпрама» патлумачыла, чаму беларуская вопратка не можа быць таннай

30.10.2022 / 11:47

Nashaniva.com

Яна лічыць, што па суадносінах цаны і якасці адзенне з Беларусі займае першае месца.

Паводле яе слоў, знаходзячыся за мяжой, яна глядзела, што робяць калегі, што ёсць у гандлі той ці іншай краіны.

«І ўсё роўна вяртаешся да таго, што менавіта цана / якасць — лепш за беларускіх вытворцаў няма», — сказала яна.

Па словах кіраўніка «Беллегпрама», канкурэнцыі ўнутры краіны няма, а вытворцы адзення, бялізны і абутку павінны імкнуцца павялічыць сваю прысутнасць на беларускім рынку, памяншаючы колькасць імпарту.

У Беларусі можна знайсці адзенне даражэйшае, ёсць брэнды, якія спецыялізуюцца на прэміум-класе, ёсць і больш танныя. Але, паводле яе слоў, у нас «няма таннага тавару апрыёры, таму што ўсе якасныя характарыстыкі як па тканіне, як па дызайне, як апрацоўкі (тэхналагічныя вузлы, аперацыі)».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула